Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Віншаванне са святам Божага Нараджэння ад пробашча парафіі Святой Ганны і расклад святочнага набажэнства

Віншаванне са святам Божага Нараджэння ад пробашча парафіі Святой Ганны і расклад святочнага набажэнства

Шаноўныя жыхары Дзяржыншчыны! Сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння! Няхай Бог, які прыйшоў да нас, дасць вам усе патрэбныя для годнага жыцця дары: здароўе душы і цела, дабрабыт, узаемапаразуменне, сілы для выканання штодзённай працы.

Свята Божага Нараджэння – самае зразумелае для нас. Нават без глыбокіх багаслоўскіх разважанняў кожны з нас усведамляе: Бог перастаў быць недасяжным! Сваёй прысутнасцю сярод людзей Ён асвяціў нашую штодзённасць. Зышоўшы з Нябёсаў, адкрыў і нам шлях у Божае Валадарства. З моманту Яго нараджэння чалавек ужо ніколі не застанецца без Божай дапамогі і апекі! Тое, што Ён абяцаў праз прарокаў, – споўнілася. Цяпер мы можам спакойна і з надзеяй будаваць свой чалавечы свет.

Падчас вігілійнай вячэры будзем віншаваць сваіх родных і сяброў, дзяліцца белай аплаткай. Хай споўняцца ўсе нашы пажаданні, а словы дабрыні і зычлівасці няхай споўняцца ва ўчынках міласэрнасці, у прабачэнні і самаахвярнасці дзеля іншых.

Божага вам благаслаўлення!

З малітвай, ксёндз Сяргей Дабрагост, пробашч парафіі святой Ганны ў Дзяржынску

У Дзяржынску святочная Імша адбудзецца 24 снежня апоўначы, 25 снежня – у 9.00 і 11.00

Торговый дом "Лагуна"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59