Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

«Цёмныя воды» з Маркам Руфала — ужо на VOKA у беларускай агучцы

«Цёмныя воды» з Маркам Руфала — ужо на VOKA у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Цёмныя воды» (Dark Waters). Гэтай прэм’ерай сэрвіс абнавіў сваю калекцыю «CINEVOKA — Кіно па-беларуску» і яшчэ раз нагадаў гледачам важную гісторыю з рэальнага жыцця, па матывах якой зняты эка-трылер.

Фільм выйшаў у 2019 годзе і быў зняты на аснове артыкула The New York Times «Юрыст, які стаў найгоршым начным кашмарам DuPont». Галоўны герой стужкі — адвакат Роберт Білат, які працаваў карпаратыўным юрыстам хімічнага холдынгу DuPont, выступае з абвінавачваннем у судзе супраць сваёй былой кампаніі, што дзесяцігоддзямі цынічна труціла людзей. Ён вядзе гэтую справу амаль 19 гадоў. Але ці атрымаецца ў яго праліць святло на праўду?

Марк Руфала, выканаўца галоўнай ролі, быў настолькі захоплены гэтай гісторыяй, што асабіста звязаўся з Робертам Білатам, каб даведацца больш пра яго барацьбу і выкарыстаць атрыманую інфармацыю для стварэння сцэнарыя. У фільме таксама зняліся Эн Хэтэўэй, Цім Робінс, Біл Кэмп, Віктар Гарбер, Мэр Уінінгэм і Біл Пулман.

Торговый дом "Лагуна"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59