В Скирмантово местные жители «Ката пяклі». Посмотрите, как это было
Абрадавую вечарыну ў мясцовым ДК ладзяць штогод перад Піліпаўскім пастом паводле старадаўняй традыцыі.
Кот — ахоўнік шчаслівага шлюбу і сямейнага дабрабыту. У вечарыне па звычаю ўдзельнічаюць сямейныя пары і моладзь — «едуць» па чарзе на вілках да ката, спрабуюць адкусіць кавалачак «на шчасце», танцуюць, спяваюць, ладзяць жартоўныя гульні. У гэтым годзе да ігрышча далучыліся і госці са сталіцы — удзельнікі фальклорнага гурта «Скарбніца традыцый» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь».
Добры атрымаўся Кот — то й шчаслівы будзе год!