Сенатар Аляксей Васільеў удастоены Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Дырэктар РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Аляксей Васільеў удастоены ганаровай граматы Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь за заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкіх сувязей, дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян.
Узнагароду парламентарыю ўручала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.
У Савеце Рэспублікі сенатар прадстаўляе інтарэсы жыхароў Дзяржынскага, Уздзенскага і Стаўбцоўскага раёнаў, актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы заканадаўчых прававых актаў, практычнай рэалізацыі інвестыцыйных механізмаў па развіццю фондавага рынку, зніжэнню адміністрацыйных працэдур і бар’ераў, а таксама выступае за комплекснае развіццё рэгіёнаў і цыфравізацыю.