У Скірмантаўскім Доме культуры адбыўся ўнікальны абрад «Ката пячы»
Сёлета да мясцовай вечарыны далучыліся ўдзельнікі Заслужанага калектыву РБ “Неруш” і творчая каманда тэлеканала “МІР”.
Абрад правадзілі ў спецыяльна стылізаваным пад беларускую хату памяшканні, што надавала дзеянню яшчэ больш народны каларыт. Атмасфера ў зале была сапраўды святочнай: жывая музыка, традыцыйныя танцы – ночка, кракавяк і полька – і вясёлыя гульні. Асноўным сімвалам дзеі стаў смачны кот, выпечаны з цеста. Яго, як водзіцца, падвязалі да столі, і пачаўся гумарыстычны турнір.


— Мэта гульні – адкусіць хвост гэтага спадобнага ката, – расказвае адзін з удзельнікаў. – Але гэта не так проста, як здаецца! Іншыя ўдзельнікі прыдумляюць жартоўныя выпрабаванні гульцу, якому не ўдаецца адкусіць частку.
Абрад праводзіцца напярэдадні Піліпаўскага паста і мае глыбокія традыцыі. Лічыцца, што падчас свята маладыя людзі могуць знайсці сваой лёс, а жанатыя – умацаваць свій шлюб. А справа ў тым, што нашы продкі верылі: кот – заступнік сям’і і кахання.

Дарэчы, на Паазер’і існуе аналагічная традыцыя – “Жаніцьба Цярэшкі”. У наш час сляды ігрышча “Ката пячы” можна знайсці ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Лагойскім, Мінскім раёнах Міншчыны, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці на мяжы з Мінскай. А вось у Дзяржынскім раёне ў аграгарадку Скірмантава захавалася жывая традыцыя. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Міншчыны, пагулянка мае свае адметныя рысы. Можа праводзіцца ў перыяд паміж пастамі — Піліпаўкай і Вялікім постам перад Вялікаднем, у тым ліку ў калядны перыяд.
— Гэта не проста забава, гэта жывая сувязь з нашымі продкамі, – падкрэсліваюць ўдзельнікі ігрышча. – Мы бачым, як маладыя людзі цікавяцца сваёй культурай, і гэта сапраўды натхняе.