Дзержинский ГДК приглашает на встречу клуба авторской песни «Надзея»
Клуб аўтарскай песні «Надзея» запрашае на вечар-сустрэчу «Грайце, гуслі, песню хвалы», госць праграмы — майстар-гусляр Алесь Чумакоў.
Наведаўшы вечар-сустрэчу, вы даведаецеся шмат новага і незвычайнага пра гуслі і пачуеце песні пад акампанімент гэтага старажытнага інструмента. У першы дзень зімы калядныя песні з усяго свету ў аўтарскім перакладзе і выкананні майстра сагрэюць вас і падораць святочны настрой.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 1 снежня а 18.00. Уваход вольны.
Запрашаем усіх! Будзе вельмі цікава!