Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Фотарэпартаж. Як Дзяржынск Масленіцу святкаваў

Фотарэпартаж. Як Дзяржынск Масленіцу святкаваў

Звонкімі песнямі, вясёлымі забавамі і вялікай колькасцю смачных бліноў адзначылі на Дзяржыншчыне Масленіцу – старажытнае народнае свята праводзін зімы. Народныя гулянні, насычаныя музыкай, гульнямі і традыцыйнымі сімвалічнымі дзеямі, таксама прайшлі ў аграгарадках раёна і ў Фаніпалі. Шэраг фрагментаў таго, як развітваліся з зімой і сустракалі вясну ў райцэнтры, – у фотарэпартажы з цэнтральнай плошчы горада, дзе ў мінулую суботу віравала свята.

Не аспрэчыш, што Масленіца – адно з самых вясёлых і смачных святаў! Нашы продкі верылі, чым весялей пагуляецца на Масленку, чым больш бліноў будзе з’едзена, тым хутчэй Вясна прыйдзе і ўраджай багацейшы будзе. Здаецца, на Дзяржыншчыне ў гэтым напрамку сёлета добра пашчыравалі!

Сярод разнастайных прысмакаў, прапанаваных на фудкортах дзяржынскага гуляння, вядома ж, самым ласым пачастункам былі бліны, блінчыкі і блінцы – усіх магчымых гатункаў, з разнастайнымі начынкамі і дадаткамі. Лакацыя краязнаўчага музея “Обжорная лавка”, прыгожа і з гумарам аформленая, цалкам адпавядала сваёй назве і хвіліны не абыходзілася без гасцей!

Каля цудоўнай лялькі “Масленіцы” ахвотна фатаграфаваліся і дзеці, і дарослыя. Скірмантаўскія артысткі-прыгажуні, удзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Весялуха”, таксама тут пакрасаваліся перад выступленнем.

“На масленічным кірмашы весяліся ад душы!” Тым больш што адмысловыя вырабы майстроў Дзяржыншчыны былі прадстаўлены багата, дзейнічалі бяспройгрышныя латарэі, праводзіліся майстар-класы

Адолець масленічны слуп – няпростая задача! Першым, хто сёлета змог гэта зрабіць, стаў жыхар Дзяржынска Антон Вашкевіч

Прыгожае аздабленне на лакацыях майстроў падтрымлівала святочны настрой

Карусельныя радасці – самыя шчырыя ўсмешкі!

Дзяржынскія асілкі падрастаюць!

Весялосць і азарт панавалі на гульнёвых пляцоўках 

Сямейныя фотаздымкі самыя добрыя, цёплыя, утульныя!

Юнак актыўна ўдзельнічаў у гульнях і спаборніцтвах – вунь колькі прызавых абаранкаў для сябе і малодшай сястрычкі здабыў!

Дружная сям’я – лепшая каманда. Разам усё атрымаецца!

Аматар ЗОЖу і фізічнай культуры Дзмітрый – у тройцы лідэраў гіравога спаборніцтва, узнагароджаны прызамі-пачастункамі і непаўторнымі жартамі звышабаяльнай вядучай!

ОАО «Белхим»
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59