Сезон праздников деревень в Дзержинском районе откроется 13 июня в Каверлянах
Традыцыйна ўлетку вёскі Дзяржынскага раёна збіраюць землякоў і запрашаюць гасцей на святочныя сустрэчы.
Гэта яркія мясцовыя гулянні з насычанай канцэртна-забаўляльнай праграмай, разнастайным інтэрактывам, цікавымі выставамі, пачастункамі і абавязковым ушанаваннем вяскоўцаў: лепшых гаспадароў і гаспадынь, уладальнікаў самых пышных кветнікаў і дагледжаных падворкаў, старэйшых, самых паважаных жыхароў і прадстаўнікоў маладога пакалення.
Сёлетні расклад правядзення вясковых святаў наступны:
13.06 – в. Кавярляны Дзямідавіцкага сельсавета, пачатак 14.00
20.06 – в. Пянякі Бараўскога сельсавета, пачатак 14.00
11.07 – в. Пянькоўшчына, Рабцаўшчына Станькаўскага сельсавета, пачатак 14.00
18.07 – в. Лес-Гай Дзяржынскага сельсавета, пачатак 15.00
25.07 – в. Путчына Путчынскага сельсавета, пачатак 14.00
08.08 – в. Узрэчча, Данілавічы Дабрынёўскага сельсавета, пачатак 14.00
22.08. – в. Мелькавічы Негарэльскага сельсавета, пачатак 15.00
05.09 – в. Чаракасы Фаніпальскага сельсавета, пачатак 16.00
Шчыра запрашаем святкаваць разам!
Час правядзення будзе ўдакладняцца ў анонсах напярэдадні.
Рекомендуем