Народный ансамбль народной музыки «Спадчына» отпразднует свое 40-летие юбилейным концертом 24 апреля
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Спадчына» запрашае 24 красавіка на святкаванне свайго 40-гадовага юбілею!
Ад ласкавых берагоў Заходняй Дзвіны да шумных лясоў Палесся — наш ансамбль правядзе вас па сцежках, дзе гучаць родныя напевы беларускай старонкі.
Госці святочнай праграмы: Аляксандр Балотнік, кампазітар, спявак, аўтар-выканаўца; народны сямейны гурт «Суседзі» і народны ансамбль народнай песні «Карагод» Дзяржынскага Цэнтра культуры.

Далучайцеся да падарожжа па музычнай спадчыне Беларусі!
Квіткі ў кассе Цэнтра культуры і на сайце bezkassira.by