Дзяржынскія майстры прадставілі свае работы на рэспубліканскім фестывалі

24 мая ў Мінску прайшоў традыцыйны XVI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».
У Верхнім горадзе, на пляцоўцы каля Ратушы, больш за 300 майстроў з усёй Беларусі, прадставілі работы ў розных тэхніках: салома і лозапляценне, ганчарства і кераміка, ткацтва і вышыўка, выцінанка і іншае.


У іх ліку і нашы таленавітыя прыгажуні — майстры аддзела рамеснай дзейнасці Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У цудоўна аздобленай экспазіцыі прадстаўленыя кераміка, маляванка, тканыя на бердзечку паясы, адмысловыя фларыстычныя кампазіцыі.


Падчас мерапрыемства ладзіліся майстар-класы, выступалі фальклорныя калектывы.
Дар’я Адамчук, Святлана Варанковіч, Ала Балясава, Кацярына Казакевіч, Аксана Дземідовіч, Настасся Некраш і Ўладзімір Балясаў склалі цудоўную творчую каманду!

Экспазіцыя Дзяржынскага раёна па выніках фестываля прызнаная лепшай — калектыў майстроў адзначаны Дыпломам і грашовым сертыфікатам.

Віншуем і ганарымся таленавітымі землякамі