Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Помнікі трагедыі: 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Год гістарычнай памяці падштурхоўвае нас да больш удумлівага асэнсавання падзей мінулага.

Мінулае… Наша задача не забываць сваіх папярэднікаў, а памятаць іх паражэнні і іх перамогі, каб паўтарыць іх трыумф і не паўтараць іх памылак. Наша задача ведаць страшэнныя бесчалавечныя ўрокі мінулага, каб не дапусціць такога днём сённяшнім.

Памяць. Памянуць. Помнік… Значэнні ў гэтых слоў розныя, але ў іх агульны сэнс “думаць, разважаць аб мінулым”.

27 студзеня з’яўляецца Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту, таму што ў гэты дзень 1945 года былі вызвалены вязні (большасць з якіх былі яўрэі і цыгане) польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым.  Гісторыя Халакосту з’яўляецца папярэджаннем аб бесчалавечнасці вайны. Асобна ў ліку дзясяткаў мільёнаў загінуўшых у Другой Сусветнай вайне стаяць 6 мільёнаў жыццяў — ⅓ усяго яўрэйскага насельніцтва свету. У час вайны, у многіх гарадах і мястэчках Беларусі існавалі гета.

Што днём сённяшнім можа напомніць пра гэтую трагедыю? Помнікі!

Помнік – гэта збудаванне, якое падтрымлівае ўспаміны пра людзей, розныя падзеі, аб’екты і інш. Помнікі – гэта наша гісторыя, магчымасць заглянуць праз стагоддзі ў мінулае, яшчэ адна нагода задумацца пра сучаснае і будучае. Помнік – гэта магчымасць увекавечыць памяць аб загінуўшых.

У 1947 годзе у памяць аб ахвярах, якія загінулі ў Мінскім гета, быў устаноўлены абеліск з чорнага мармуру са словамі на ідышы: «Яўрэям – ахвярам нацызму». Гэта быў першы помнік ахвярам Халакосту ва ўсім Савецкім Саюзе. Акрамя гэтага, гэта быў першы помнік у СССР з надпісам на ідышы.

Сёння гэты помнік з’яўляецца часткаю мемарыяла “Яма”.

У горадзе Дзяржынску ў ліпені 1941 года фашысты таксама стварылі гета для канцэнтрацыі і знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва. Для гэтых мэт была выдзелена тэрыторыі на скрыжаванні вуліц Савецкай, Першамайскай і Кастрычніцкай. Тут разгарнулася праграма па знішчэнні прадстаўнікоў непажаданага народа. Асобай жорсткасці падзеі дасягнулі 21 кастрычніка 1941 года. У гэты дзень у яме даўжынёй 32 метры і шырынёй 4 метры, выкапанай недалёка ад касцёла, было расстраляна 1920 яўрэяў усяго за 2,5 гадзіны.

Як напамін пра тую трагедыю ўжо ў 1949 годзе быў пастаўлены помнік з надпісам на рускай мове і ідышы, контуры ямы-магілы былі абазначаны агароджай. Сённяшнім часам на гэтым месцы ўзводзіцца мемарыяльны комплекс.

Будаўніцтва помнікаў мае важнае значэнне для таго, каб увекавечыць падзеі мінулага, а наша наведванне і знаёмства з помнікамі дазволіць не згубіць гістарычную памяць.

Вольга Дым, педагог ДУДА “ДРЦТіК”

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59