Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Скірмантаўскае ігрышча паказалі ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы

З вулічнай адаптацыяй традыцыйнай вечарыны “Ката пячы” выступілі артысты Скірмантаўскага і Путчынскага дамоў культуры, філіялаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы.

Ў маляўнічай прасторы ўнікальнага беларускага скансэна ўся дзея выглядала захапляюча і цалкам натуральна.

Наведвальнікі музея, у тым ліку і замежныя госці краіны, ахвотна далучаліся да беларускіх народных гульняў і танцаў, якімі надзвычай насычаная скірмантаўская гульня “Ката пячы”, уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У Азярцы выступленне нашых землякоў было арганізавана ў рамках сумеснага праекта Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, скіраванага на прадстаўленне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59