Стихотворные поздравления в адрес любимой Минщины от дзержинских литераторов
Совсем скоро Минская область отметит 85-летний юбилей. В преддверии знакового для центрального региона события Миноблисполком, информационное агентство «Минская правда» и Минское областное отделение Союза писателей Беларуси объявили творческий конкурс на лучшее произведение, посвященное знаменательной дате.
Конечно, же участники народного литературного клуба «Выток» Дзержинской центральной районной библиотеки не могли остаться в стороне. Вашему вниманию — стихотворные поздравления в адрес любимой Минщины от дзержинских литераторов. Надеемся, что кто-то из них войдет и в число лауреатов творческого конкурса.
Антон Анісовіч
Малітва
Люблю я Айчыну, як Янка Купала,
Як Колас люблю, як Канстанца Буйло.
Малюся, каб край абмінула навала,
Каб больш тут вайны не было.
Люблю я лясы і жытнёвыя нівы,
Улетку напіцца крынічнай вады.
Малюся, каб працаю край быў шчаслівы,
Каб гора не ведаў, бяды.
Люблю я Нясвіж, нарачанскія хвалі,
Парк Чапскага ў Станькаве, Нёмана плынь.
Малюся, каб людзі хвароб меней зналі,
Каб помнілі вёску Хатынь.
Люблю слухаць звон капяжу напрадвесні,
Грачыныя крыкі — вясны вестуноў.
Малюся за смех, за дзіцячыя песні,
За дочак сваіх і сыноў.
Люблю цёплы дождж я на Мінскім узвышшы,
Усход сустракаць на Дзяржынскай гары.
Малюся, каб сонца заўжды ранкам выйшла,
Зямля аддавала дары.
Люблю водар траў на лугах і пагорках,
Дзяўчат карагод на Купалле ў вянках.
Малюся за чыстае неба у зорках,
Каб памяць жыла у вяках.
Люблю родны Мінск — горад мужнасці, славы!
Квітней, мая Міншчына, з года у год!
Малюся я за незалежнасць дзяржавы,
За ўвесь беларускі народ!
Ніна Дзюбайла
Ганаруся табою, мой край!
У цэнтры Еўропы ёсць роднае месца,
Куды прылятаюць вясной жураўлі,
Дзе песні спяваюць, гасцям тут не цесна,
Жывуць і працуюць мае землякі.
І Мінская вобласць, таксама што ў цэнтры,
Там шмат незвычайных прыгожых мясцін.
Вышэйшая кропка, спяваюць дзе ветры,
Адзначана камнем з далёкіх часін.
Дубровы раскінулі голле шырока,
І гай забялее стваламі бяроз,
Вясёлка дугою прагнецца далёка
Пасля навальнічных сярэбраных слёз.
Азёр Нарачанскіх блакіт набягае,
І хвалі гуляюць уздоўж берагоў,
І сосны шумяць, быццам музыка грае,
І гэтае месца прыцягвае зноў.
У нетрах залеглі калійныя солі —
Такое багацце знайсці мы змаглі.
Працуюць заўзята ў забоях шахцёры —
Сыны беларускае слаўнай зямлі.
І бытам вясковым нас вабяць Дудуткі,
Там можна праехаць вярхом на кані.
Забыўшы пра справы на цэлыя суткі,
Пабачыць там свята Купалля агні.
Пявучыя песні і зычная мова
Заўсёды палашчаць і сэрца, і слых.
Прыедзеш здалёку — прыемна размова
У хаце бацькоў і суседзяў сваіх.
Малая радзіма, нашчадкаў старонка,
Цябе мы ўслаўляем да самых нябёс!
Мясцін незабыўных прыгожых скарбонка,
Хай будзе заўсёды шчаслівым твой лёс!
Ірына Карпіловіч
Міншчына, ты наша прыгажуня!
Ах, Міншчына, ты наша прыгажуня!
Наўкол палі, азёры і лясы.
Табою, дарагая, я жыву і ганаруся!
Ты ўсё адолела скрозь доўгія гады!
Ты выстаяць змагла пакуты і нягоды,
Калі тваю зямлю таптаў варожы кат.
І незабыўны подзвіг гераічнага народа
У абелісках, памяці застаўся і ў вяках!
Квітнееш ты, радзімая старонка:
Растуць прыгожыя пасёлкі, гарады!
Усюды чуем мы дзіцячы гоман звонкі,
Ад талентаў — наш край прыгожы, малады!
На Міншчыне нямала ёсць герояў
І ў спорце, і ў культуры — ў раёнах, гарадах!
Сваімі дасягненнямі здзіўляюць яны кожнага,
І дома, і за межамі шануюць родны сцяг!
Нясвіж твой старажытны, цудоўны Мірскі замак
Штодня прымаюць шчыра турыстаў і сяброў!
І Станькаўскі маёнтак з Дудуткамі таксама
Гасцей вітаюць з радасцю і дораць ім любоў.
І нарачанскі край ва ўсе часы прыгожы,
Сваім блакітным возерам нас вабіць да сябе,
Дзе здраўніцы — з камфортам, і цеплынёй, пяшчотай
Усіх вітаюць шчыра на роднай старане.
Са святам, мая Міншчына! Са светлым юбілеем!
Табе жадаю поспехаў, узлётаў на шляху!
З табой мы ўсе нягоды пераадолець зможам!
Люблю я сваю Міншчыну, шаную, даражу!
Людміла Круглік
Міншчына
Міншчына — сузор’е гарадоў
Старажытных і сучасных, новых.
Вось Нясвіж, сышоў з сівых гадоў,
Салігорск — шахцёрскі, прамысловы.
І Дзяржынск, дзе славілі вякі
Творцы, што вядомыя Сусвету.
Вось Узда, ля Нёмана-ракі
Вершы, байкі і сляды паэта.
Сінявокі нарачанскі край,
Дзе азёры даўжынёю з мора.
Дзе ў чароце лебядзіны рай,
І крыляюць чайкі на прасторы.
Міншчына — і светлы шлях людзей,
Што ўзмацняюць працаю краіну.
Час ляціць за шэрахам падзей
І гадуе ў міры маці сына.
Тут квітнеюць майскія сады,
Каласіцца між валошак жыта.
І гартае радасна гады
Вечнасць з новых сцежак дабрабыту.
Міншчына
(песня)
Словы і музыка Т. Кашчэва
1.
Шмат прыгожых месц у Беларусі,
Рэчак і лясоў, дзе кружыць бусел.
Ды тое мне мілей, дзе мы з табой жывём
І Міншчынаю слаўнаю завём.
Край азёрны кліча нас у Мядзел,
А Нясвіж палацам нас прывабіць.
Куды ні едзем мы — ўсе вёскі, гарады
Сябруюць нібы сёстры і браты.
Прыпеў:
Міншчына — гасцінная зямля,
Тут народ — адзіная сям’я.
Сэрца нашай велічнай Радзімы,
Родны кут, заўсёды будзь шчаслівым!
2.
Нарач нам Максіма калыхала,
Помніць рэчка Вязынка Купалу.
А Коласа-паэта наш Нёман гадаваў
І сілу яго творчасці даваў.
Спадчыну духоўную шануеш,
Дружбу між народамі мацуеш.
Дык радуйся жыццю, багацці памнажай,
Сталіцу і краіну праслаўляй!
Алена Новік
Міншчыне — 85 гадоў!
Мая Міншчына, прыгажэй!
Бы дзівосная ружа, квітней!
Хай рамонкамі ззяюць палі
На лагоднай, бы маці, зямлі!
Дзе б нi ехаў, ішоў чалавек, —
Чуе песні валошкавых рэк.
Хай імклівыя воды нясуць
Нёман, Свіслач, Бярэзiна, Случ!
Хай заўжды будзе сонечны май!
У карунках садоў патанай!
Птушкі з выраю, чуеш, ляцяць?
Іх вітаюць званочкі — звіняць!
Мая Міншчына, прыгажэй!
Бы дзівосная ружа, квітней!
Мой букет вершаваны прымі
Ў юбілея цудоўныя дні!..
Татьяна Савенок
Сердце Родины моей — Минщина родная
Сердце Родины моей —
Минщина родная,
Песни самых светлых дней
О тебе слагаю!
Много тягостных минут
Выпало на долю,
Был тяжелый ратный труд,
Было горя вволю.
Но ты выстоять смогла,
Гнулась — не сломалась,
Взор свой гордо подняла,
Шла и улыбалась!
Поднимала ты с колен
Города и села,
Не ждала наград взамен,
Жизни развеселой.
Берегла и свой народ,
Холила, растила,
Знала всё ты наперед,
Разуму учила.
И теперь ты впереди,
Минщина родная!
Ты прекрасна — погляди!
Ты одна такая!
Развивайся, процветай,
Хорошей с годами!
Край любимый, твердо знай,
Что ты лучший самый!
Эла Скараход
Міншчыну віншую з юбілеем!
Міншчына, з табой мы аднагодкі,
І аднолькавы з табой у нас узрост!
Мы выконвалі сумленна пяцігодкі,
Каб устаць з каленяў на ўвесь рост.
Восемдзесят пяць — як гэта мала!
Толькі быў пачатак у жыцці —
Ды вайна наш лёс абрабавала!..
Годна той іспыт змаглі прайсці!
Шлях наш быў то вузкі, то шырокі,
Поплавам ці сцежкаю ўначы,
То буслы ляталі пад аблокі,
То зноў неба засцілалі крумкачы.
Міншчына, жаночага ты роду,
Так наканавана нездарма,
Бо жаночую духоўнасць і прыроду
Бог стварыў з цярпення і дабра.
Міншчына, азёрная, лясная,
З найвышэйшаю Дзяржынскаю гарой,
Ты сярод сябровак — цэнтравая!
І шчэ доўга будзеш маладой!
І не гожа, мабыць, нам раўняцца —
Мне, кабеце, і краіне маладой:
Восемдзесят пяць твае — юнацтва,
Восемдзесят пяць мае — спакой.
Сёння ты — цэнтр нашай прыгажосці,
Міру і духоўнага святла,
Шчыра запрашаеш к сабе ў госці,
Дзе хапае ўсім твайго цяпла.
Дык квітней жа, Міншчына, з гадамі!
І хай доўжыцца твой гістарычны век!
Ганарыся працай, гарадамі,
Каб жыў мірна, годна чалавек!
Алена Янкоўская
Міншчына — сэрца краіны!
Жывём у сэрцы роднае краіны,
На Міншчыне. І ганарымся тым!
Любімы край, на ўсё жыццё — адзіны!
Душой і сэрцам паяднаны з ім.
Нам мінская зямля была калыскай,
Сумленна гадавала, берагла.
Таму і стала так шчымліва блізкай
І вельмі роднай. Міншчына — адна!
Яна расце, квітнее, прыгажэе!
І яркі росквіт радуе! Усіх!
Ніколі гэты край не пастарэе,
Бо клопатам жыве дзяцей сваіх.
Яна, як мама, у бядзе не кіне,
Цяплом, пяшчотай зможа ахінуць.
І рады дзеці, што ў такой краіне
Шчасліва па-сапраўднаму жывуць.
Хай вырастуць яны пад мірным небам
І будуць толькі з чыстых піць крыніц!
Усім нам гэтым ганарыцца трэба
І, безумоўна, шанаваць, цаніць!