Меню

Уваскрэсенне Хрыстова. Расклад святочных набажэнстваў у касцёле святой Ганны

На бліжэйшым тыдні католікі сустракаюць галоўнае свята хрысціянства – Пасху. Яно ўмацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і згоду ў кожную сям’ю, аб’ядноўвае ўсіх нас у жаданні тварыць справы міласэрнасці, дзяліцца адзін з адным душэўным цяплом. 

Хрыстос уваскрос!

Евангелле расказвае нам, што пасля цёмных і страшных падзей Галгофы, пасля трох дзён разчаравання і няўпэўненасці Езус прадстаў перад сваімі вучнямі ўваскрослы. Ён перамяніў смутак у радасць, безнадзейнасць у жывое жаданне ісці наперад. Уваскрасенне Езуса не толькі прынесла людзям надзею на новае жыццё “там”, пасля смерці, але і нашае зямное жыццё асвятліла надзеяй.

Віншую вас, шаноўныя жыхары Дзяржыншчыны, са светлым святам Пасхі Хрыстовай! Няхай Бог благаславіць і асвяціць ваша жыццё! Божай радасці вам, моцнай веры, здароўя і дабрабыту!

кс. Сяргей Дабрагост,

пробашч касцёла святой Ганны

У дзяржынскім касцёле святой Ганны адбудуцца святочныя службы:

30 сакавіка асвячэнне велікоднай ежы: з 12:00 да 16:00 кожную гадзіну.

30 сакавіка ў 21:00 пачнецца пасхальная вячэрняя Імша.

31 сакавіка ў Вялікдзень святочныя Імшы ў 6:00 і 9:00.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59