Віншаванне з Днём жанчын ад сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна

Дарагія жанчыны! Шаноўныя калегі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 8 Сакавіка – цудоўным святам прыгажосці, гармоніі і кахання!
Чароўная сімфонія вясны цёпла ўслаўляе мудрасць і непаўторнае жаночае хараство. Усё, што звязана ў сэрцы кожнага чалавека з вобразам маці, бабулі, сястры. Немагчыма ўявіць сабе жыццё без абаяльнасці, дабрыні і пяшчоты, яркім увасабленнем якіх вы з’яўляецеся.
Уменне на выдатна спраўляцца з паўсядзённымі клопатамі ў спалучэнні з высокім прафесіяналізмам заслугоўваюць сапраўднай удзячнасці і пашаны.
Няхай у вашым жыцці вечна будзе вясна! Няхай атрымліваюцца ўсе пачынанні, збываюцца запаветныя мары, а душу заўсёды саграваюць прыемныя пачуцці!
З павагай, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Г.У. Гапанькова
Старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыi Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.Ю.Кавецкі