Меню

Творчасць – умова развіцця. Дзяржынскі раён прымаў ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара-практыкума

Культурныя каштоўнасці ствараюць жыватворную глебу для мастацтва і творчасці ва ўсёй яе разнастайнасці, садзейнічаюць дыялогу паміж пакаленнямі і з’яўляюцца інтэгравальнай сілай, здольнай аб’яднаць і гарманізаваць усе кампаненты сучаснага грамадства. Пра гэта ў ліку іншых рабочых пытанняў гаварылі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-практыкума, які днямі прымала Дзяржыншчына.

Кіраўнікі і вядучыя спецыялісты Цэнтраў культуры і Дамоў рамёстваў з усёй Беларусі завіталі ў Дзяржынскі раён. Тэму сустрэчы, “Арт-праектаванне ў дзейнасці культурна-дасугавых устаноў”, вызначыў адзін з арганізатараў семінара – Рэспубліканскі Цэнтр нацыянальных культур. У гэтым рэчышчы праходзіла ўся рабочая праграма, уключаючы прэзентацыю аднайменнай кнігі-даследвання Алены Макаравай, прафесара кафедры менеджмента сацыяльна-культурнай дзейнасці Універсітэта культуры і мастацтва.

Дзяржынскі гарадскі Дом культуры стаў першым пунктам наведвання. Намеснік старшыні райвыканкама Вольга Ігнатава прадставіла наш рэгіён: акрэсліла значныя сацыльна-эканамічныя дасягненні, расказала пра пільную ўвагу і значную падтрымку мясцовай улады ў адносінах да культуры. З асноўнымі напрамкамі развіцця сферы ў рэгіёне ўдзельнікаў семінара пазнаёміла начальнік аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама Наталля Сінюковіч. Яна прывяла прыклады паспяховых кейсаў арганізацыі вольнага часу і стварэння мастацка-асветніцкіх і творчых пляцовак у раёне. Дырэктар Дзяржынскага ГДК Дзмітрый Дасько разам удзельнікамі творчых калектываў прэзентавалі папулярныя праекты ўстановы.

Тэму цікавых і эфектыўных творчых ідэй падтрымалі супрацоўнікі бібліятэкі і музею. Сучаснае абсталяванне ўстаноў і крэатыўныя падыходы ў рабоце прыемна ўразілі гасцей-калег

Знаёмства з духоўнай і гісторыка-культурнай спадчынай Дзяржыншчыны працягвалася ў другой палове дня: удзельнікі семінара пабывалі на месцы спачыну святой блажэннай Валянціны Мінскай і ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца (1858 г) у Станькава.

Наведванне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала яркім завяршэннем насычанага дня. Шмат захопленых водгукаў выклікала экскурсія па выставе “У родным краю як у раю”, прадстаўляючай творчасць таленавітых майстроў Дзяржыншчыны, у тым ліку – унікальныя арт-аб’екты Андрэя Мартынюка, гадзіннікі і унікальны кінетычны тэатр “Балабуха”. Дырэктар Цэнтра Лідзія Драчынская расказала пра плён супрацоўніцтва сельскага дома культуры, дома майстроў і дзіцячай школы мастацтваў у Станькава. У другі дзень семінара свой культурны патэнцыял прэзентавала Стаўбцошчына.

Галоўны плён такіх сустрэч – найкаштоўнейшы абмен практычным вопытам, які абавязкова падштурхоўвае аналіз, развіццё і ўдасканальванне форм, метадаў і тэхнік працы. Гэта ўнікальная магчымасць адначасова звонку ацаніць уласны ўзровень, і знайсці натхненне для новых здяйсненяў, напаўняючых наш агульны неад’емны скарб – культуру Беларусі.  

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59