Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

«Быць неабыякавым да сваей краіны». Солдат-срочник из Фаниполя поделился впечатлениями о службе в погранвойсках

Год назад фанипольчанин Алексей Ясинецкий был призван на срочную военную службу. Парень, который на тот момент учился в магистратуре, взял академический отпуск и с готовностью отправился выполнять свой долг. Его ждал курс молодого бойца в Сморгонской пограничной группе, затем – служба в кинологическом центре и на пограничной заставе «Островецкая». И вот перед нами уже молодой мужчина, который вернулся домой не только с колоссальным опытом, но и с наградами.

Алексей, всегда ли вы разговаривали только на белорусском языке?

– На беларускую мову перайшоў у мінулым годзе, таму што яна мне вельмі падабаецца. Гэта мой свядомы выбар. Бацькі ў мяне рускамоўныя. Спачатку размаўляць на дзвюх мовах было нязвыкла, але з часам гэтае пачуцце прайшло.

– Что вначале было для вас самым трудным в армии?

– На службу мяне прызвалі 1 лістапада 2023 года. На той момант я вучыўся ў магістратуры на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Дома мяне засталіся чакаць бацькі і сябры. Самым складаным спачатку было звыкнуцца з новым распарадкам дня. Дзень цалкам распісаны, і наогул амаль няма свабоднага часу. Пазней, праз паўтара-два месяцы, ужо неяк звыкся з новымі ўмовамі.

Как проходил ваш обычный день на службе?

– Мой звычайны дзень заўседы пачынаўся з зарадкі. А калі служыў у кіналагічным цэнтры, яшчэ і з кармлення сабак. Пасля сняданка пачыналіся розныя тэарэтычныя і практычныя заняткі. Мы вывучалі тактыку пагранічнай службы. На заставе я хадзіў у дазоры, а яшчэ выконваў некаторую гаспадарчую працу.

Как вы находили общий язык со своими подопечными из кинологического центра?

– Усяго ў мяне было чатыры сабакі. Служба побач з імі складаная, але цікавая. Сабака, як чалавек, – да кожнага патрэбны асаблівы падыход. Адны – капрызныя, другія больш спакойныя. А некаторыя з першага дня становяцца лепшымі сябрамі. Развітвацца з маімі сабакамі было маральна цяжка. Асабліва з першым і апошнім.

– Какие моменты или события запомнились вам больше всего?

– Мабыць, першы нарад на пагранічнай заставе, калі пасля доўгай вучобы я ўсе ж пачаў выконваць свае абавязкі. На той момент у мяне было нейкае душэўнае ўзрушанне. Запомніўся таксама дзень перад звальненнем у запас, калі я развітваўся са сваімі саслужыўцамі. З імі мы разам жылі ў адным памяшканні, сядзелі на занятках, хадзілі ў нарады.

Алексей, служба прошла для вас удачно. Расскажите о своих наградах.

– Я сяржант, маю нагрудныя знакі «100 і 200 выхадаў на ахоўванне Дзяржаўнай граніцы». Быў таксама ўзнагароджаны дыпломам у конкурсе фотаздымкаў і падзякай ад камандавання часткі.

«Падчас службы есць шмат магчымасцей для развіцця сваіх здольнасцей. Наогул такая дзейнасць толькі заахвочваецца камандаваннем вайсковай часткі»

– Какой опыт вы приобрели во время службы?

– Я навучыўся лепш арганізоўваць свой час і правільна расстаўляць прыярытэты, асабліва калі перад табой адначасова стаіць некалькі задач. Падчас службы атрымаў спецыяльную кваліфікацыю па дрэсіроўцы сабак і зараз з’яўляюся інструктарам-кінолагам. Канешне, за год добра падцягнуў фізічную падрыхтоўку і набыў сацыяльныя сувязі.

Поделитесь своими дальнейшими планами.

– Я ўжо аднавіўся ў тым месцы, дзе да службы працаваў інжынерам-праграмістам. А яшчэ трэба скончыць магістратуру.

В чем для вас заключается патриотизм?

– Напэўна, гэта сумленныя адносіны да выконвання сваіх абавязкаў.

«А яшчэ лічу, што патрыятызм – гэта адчуванне неабыякавасці да таго, чым ты займаешся на карысць горада, раёна, краіны»

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59