Зіму праваджалі, вясну сустракалі! Як дзяржынцы Масленіцу адзначылі
На Цэнтральнай плошчы райцэнтра размясціліся разнастайныя выстаўкі, фотазоны і забаўляльныя актыўнасці, падрыхтаваныя работнікамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, раённай бібліятэчнай сістэмы, гісторыка-краязнаўчага музея, фізкультурна-аздараўленчага Цэнтра “Адзінства” і раённага аддзела надзвычайных спраў. Жартоўнымі спаборніцтвамі, гульнямі і квестамі былі захопленыя як дзеці, так і дарослыя, частаванне масленічнымі стравамі і самаварнай гарбаткай спадабалася ўсім!
Папулярнасцю ў дзяржынцаў карыстаўся масленічны слуп. Напаследак дарослыя і дзеці павязалі стужкі на масленічнае пудзіла з жаданнем і надзеяй, што міне ўсё дрэннае і злое, адступіць холад і цемра, прыйдзе Вясна і настануць шчаслівыя, цеплыя, сонечныя дні!