Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Зіму праваджалі, вясну сустракалі! Як дзяржынцы Масленіцу адзначылі

На Цэнтральнай плошчы райцэнтра размясціліся разнастайныя выстаўкі, фотазоны і забаўляльныя актыўнасці, падрыхтаваныя работнікамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці,  раённай бібліятэчнай сістэмы, гісторыка-краязнаўчага музея, фізкультурна-аздараўленчага Цэнтра “Адзінства” і раённага аддзела надзвычайных спраў. Жартоўнымі спаборніцтвамі, гульнямі і квестамі былі захопленыя як дзеці, так і дарослыя, частаванне масленічнымі стравамі і самаварнай гарбаткай спадабалася ўсім!

Папулярнасцю ў дзяржынцаў карыстаўся масленічны слуп. Напаследак дарослыя і дзеці павязалі стужкі на масленічнае пудзіла з жаданнем і надзеяй, што міне ўсё дрэннае і злое, адступіць холад і цемра, прыйдзе Вясна і настануць шчаслівыя, цеплыя, сонечныя дні!

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59