Меню

У Дзяржынскай цэнтральнай раённай бiблiятэцы адбылася прэзентацыя новай кнiгi Алены Стэльмах «Навасады»

Прысвечана гэта выданне малой радзіме Алены Стэльмах – вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна. На яго старонках аўтар «распавядае пра асабісты лёс і лёс некалькіх пакаленняў жыхароў у кантэксце гісторыі старажытнай вёскі». Гэта кніга дапамагае чытачу прасякнуцца прыгажосцю беларускіх прастораў і апынуцца ў падзеях мінулага вёскі. Частка фотаматэрыялаў кнігі ўвайшла ў відэафільм «Мой край», з дапамогай якога гледачы падчас мерапрыемства пабывалі ў віртуальным падарожжы па вуліцах гісторыі Навасад.

Разам з пісьменніцай госці вечарыны шчыра дзяліліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства. Сярод іх быў і аднавясковец Алены Стэльмах – беларускі мастак, карыкатурыст, кіраўнік рэдакцыі газеты «Шапакляк» Анатоль Гармаза.

Прысутнічала на мерапрыемстве і рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое непасрэдна займалася выданнем кнігі Алены Стэльмах «Навасады», Жанна Клімянок. Яна адзначыла, што выданне з’яўляецца сваеасаблівым прыкладам ушанавання малой радзімы. Чытачам Дзяржынскай раённай бібліятэкі на памяць аб сустрэчы яна прэзентавала кнігу «Вандроўка да хлеба».

 

Удзельнікі народнага літаратурнага клуба «Выток» таксама далучыліся да віншаванняў і ў музычна-паэтычным прысвячэнні выказалі словы ўдзячнасці і пашаны да творчасці зямлячкі. Любоў да сваей малой радзімы, увага і добразычлівасць да людзей – гэта тое, што добра характарызуе аўтара кнігі, за гэта ёй удзячны землякі. Музычным падарункам для ўсіх сталі песні беларускіх аўтараў у выкананні Юрыя Вольпава.

Штохвілінна ў сэрцах прысутных на гэтай творчай сустрэчы адгукаліся шчымліва-настальгічныя пачуцці. І сувенір бібліятэцы ад Саюза пісьменікаў будзе нагадваць кожнаму з нас пра неабходнасць занатоўваць і захоўваць тое, што з цягам часу набывае ўсё большую каштоўнасць – незваротныя імгненні хуткаплыннага жыцця.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59