Меню

Уникальный обряд накануне Рождественского поста проведут 27 ноября в Дзержинском районе

У нядзелю цікавая традыцыйная гульня адбудзецца ў вёсцы Скірмантова Дзяржынскага раёна. Абрад «Ката пячы» мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Як помняць захоўнікі традыцыі, «катоў пяклі» у шмат якіх сёлах Дзяржынскага раёна: Якутах, Грынкевічах Скірмантова, Скорабагатаўшчыне. Кот – захоўнік шлюбу, знак сямейнага шчасця і дабрабыту, урадлівасці і пладавітасці. Таму гуляць у яго могуць як маладыя хлопцы і дзяўчыны, так і ўжо замужнія і жанатыя, сталыя людзі. Хіба каму не хочацца, каб усё пладзіла і нарадзіла і ў хаце, і на гародзе? Паводле літаратурных крыніц, у цэлым арэалам шырання гульні з’яўляецца Мінская вобласць. Ёсць звесткі пра існаванне такога звычаю, як калядная гульня ў ката, у Вілейскім, Лагойскам, Бярэзінскім і Івянецкім раёнах. Але «котка» Скірмантова мае мясцовыя характэрныя асаблівасці, пра якія мы распыталі загадчыка Скірмантоўскага дома культуры Наталлю Рэдзько. Дарэчы, сам абрад адрадзіла яе свякроў, былы загадчык дома культуры, Сафія Рэдьзко, якая, на жаль, пайшла з жыцця.

Але апошнія гады напярэдадні Каляднага паста ў вёсцы пякуць ката і збіраюць моладзь на вячоркі. На цеста спатрэбіцца кілаграм мукі, 40 грамаў дражджэй і 400 грамаў малака, 2 яйкі, 50 грамаў сметанковага масла і 2 сталовыя лыжкі цукру, а таксама чайная лыжка солі. Печаны звер атрымліваецца падобны да белага хлеба на смак.

—   Хвост — пальцам пханая кілбаса, абпякаем яе з бачкоў, каб была жоўтая і смачная, — кажа гаспадыня. —— Вушкі робім з сала, вочкі з сухіх чарніц. Роцік з маркоўкі, вусы – з тонкіх макаронаў. Упрыгожваем ката лентай, выносім на сярэдзіну хату, падвешваем на столь і пачынаецца гульба.

Звычайна збіраецца каля 30 чалавек. На стол у час імпрэзы ставяць менавіта скаромныя стравы: тыя, што наступныя 40 дзён будуць пад забаронай. Гэта своеасаблівая складчына, кожная жанчына прыносіць сваю страву, а мужчыны – напоі. Лічылася, что перад пастом трэба добра павесяліцца. Усе госці ў час гульні імкнуцца адкусіць кавалачак ад «ката»-пірага.

 

— Сваха абавязкова гаворыць: «Вось вам, дзяўчаты, вушкі, каб муж не хадзіў да падружкі», —— адзначае Наталля Пятроўна. —Або: «Вось табе бачочак, каб муж круціўся, як калаўроцік», а ўдзельнікі ўвесь час просяць сваху даць ім кавалак «ката». І каб на іх звярнулі ўвагу, яны павінны сказаць: «Дайце мне каціны хвост, бо наступіць заўтра пост». Лічыцца, што ў таго, хто з’еў менавіта хвост, увесь год усё ў сям’і будзе добра.

Дарэчы, пад канец вечара «ката» дзеляць паміж усімі ўдзельнікамі: сямейнае шчасце разам з гэтымі кавалачкамі павінна дастацца кожнаму. Удзельнікі свята на памяць таксама атрымліваюць сувеніры-абярэгі ад мясцовага майстра Людмілы Ламака.

Фото из архива Скирмантовского дома культуры
SB.BY
ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59