Афиша Общество

Любы сэрцу родны кут! Вёскі Дзяржынскага раёна запрашаюць гасцей на святы

Гэтымі днямі вёскі Дзяржынскага раёна збіраюць землякоў, ураджэнцаў і навасёлаў, і запрашаюць гасцей на святы! У бліжэйшую суботу святочныя сустрэчы адбудуцца адразу ў трох населеных пунктах раёна: у вёсках Гарадзішча, Садкаўшчына і Вязань.

Да ўрачыстасцей рыхтуюцца адмыслова: асаблівая ўвага як насельнікаў, так і мясцовых уладаў, скіраваная на добраўпарадкаванне і святочнае ўбранне роднага куточка. Лепшых рупліўцаў і гаспадароў, уладальнікаў самых пышных кветнікаў, а таксама старэйшых і самых паважаных жыхароў назавуць падчас святаў і адзначаць узнагародамі і падарункамі.

Канцэртна-забаўляльныя праграмы будуць ладзіць творчыя калектывы дамоў культуры і клубаў раёна. Біліятэкары рыхтуюць цікавыя краязнаўчыя выставы, а майстры-рамеснікі – кірмашы вырабаў ручной работы.

Сёлетні расклад правядзення вясковых святаў наступны:

28 мая ў 12.00 – в. Вязань Фаніпальскага сельсавета;

28 мая ў 12.00 – в. Гарадзішча Негарэльскага сельсавета;

28 мая ў 14.00 – в. Садкаўшчына Бараўскога сельсавета;

11 чэрвеня ў 15.00 – в. Свідоўшчына Путчынскага сельсавета;

18 чэрвеня ў 12.00 – в. Калоднікі Негарэльскага сельсавета;

26 чэрвеня ў 15.00 – в. Плашава Дзямідавіцкага сельсавета;

16 ліпеня ў 16.00  – в. Скарабагатаўшчына Путчынскага сельсавета;

23 ліпеня ў 14.00  – в. Александрова Дабрынёўскага сельсавета;

30 ліпеня ў 12.00  – в. Крысава Станькаўскага сельсавета;

30 ліпеня ў 12.00  – в. Воўкавічы Фаніпальскага сельсавета;

13 жніўня ў 15.00 – в. Пярхурава Дзямідавіцкага сельсавета;

20 жніўня ў 12.00 – в. Сухадолы Дабрынёўскага сельсавета;

27 жніўня ў 14.00 – в. Нявелічы Дзяржынскага сельсавета;

10 верасня ў 14.00 – в. Шацілы Дзяржынскага сельсавета.

Вёскі – карэнне нашай Беларусі. Шчыра запрашаем святкаваць разам!

Час правядзення будзе ўдакладняцца ў анонсах напярэдадні.

Дзяржынскі раённы ЦКіНТ